Выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы ў Пінску

11–13 сакавіка 2026 года на базе даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці» адбылася выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
Мэта мерапрыемства – абмен прафесійным вопытам, азнаямленне з рэалізацыяй праектных рашэнняў на аб’ектах будаўніцтва, рэканструкцыі і рэстаўрацыі, а таксама вывучэнне перадавых тэхналогій, матэрыялаў і канструкцый, якія прымяняюцца ў будаўніцтве.
У рамках праграмы ўдзельнікі наведалі шэраг значных аб’ектаў сталіцы Палесся:
– ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў»;
– УП «Стэнлес»;
– ТАА «1АК-Пластык»;
– ЗАТ “Амкадор-Пінск”;
– Музей Беларускага Палесся.
Гэтак жа ў рамках мерапрыемства кіраўнікі органаў экспертызы і старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Рабкавец Валерый Васільевіч усклалі кветкі да «Абеліска вайсковай славы».