22–23 студзеня 2026 года на базе даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па г. Мінску» прайшла выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
Галоўнай мэтай сустрэчы стаў абмен прафесійным вопытам, азнаямленне з практыкай рэалізацыі праектных рашэнняў на аб’ектах будаўніцтва, рэканструкцыі і рэстаўрацыі, а таксама вывучэнне сучасных тэхналогій, матэрыялаў і канструкцый, якія прымяняюцца ў энергаэфектыўным будаўніцтве.
У рамках насычанай праграмы ўдзельнікі наведалі шэраг значных аб’ектаў:
• Інавацыйны цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных распрацовак Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”
Кіраўнікі азнаёміліся з дзейнасцю цэнтра, які служыць пляцоўкай для развіцця стартапаў і бізнес-інкубатарам для інавацыйных прадпрыемстваў. Таксама была арганізавана экскурсія па выставе прадукцыі рэзідэнтаў парка і музею яго гісторыі.
• Унітарнае прыватнае вытворчае прадпрыемства «КОВА»
Найбуйнейшы ў СНД вытворца шкла для пасажырскага транспарту. Удзельнікі ўбачылі вытворчасць шматслойнага ветравога шкла (трыплекс), шклопакетаў для чыгуначнага і аўтатранспарту, а таксама загартаванага шкла.
• ТАА «Ронтек машын тулс»
Кампанія займаецца вытворчасцю высокадакладнага апрацоўвальнага абсталявання, аснасткі і інструментаў, пры дапамозе якіх ствараецца прадукцыя найвысокай якасці і ў самыя кароткія тэрміны. Гэта гатовыя рашэнні па металаапрацоўцы ў такіх сферах, як: машынабудаванне, металаапрацоўка, авіяцыя, чыгуначная інфраструктура, караблебудаванне і інш.
• Інжынерна-тэхнічны цэнтр групы кампаній «Алютэх»
Азнаямленне з асартыментам прадукцыі і тэхналагічнымі магчымасцямі прадпрыемства.
• Выпрабавальны цэнтр фасадных і інжынерных сістэм
Адзіны ў СНД цэнтр, дзе праводзяцца комплексныя выпрабаванні канструкцый шклення і фасадных сістэм будынкаў.
• Завод «АлюмінТэхна»
Адзін з найбуйных заводаў карпарацыі, дзе рэалізаваны поўны цыкл вытворчасці алюмініевых профіляў – ад плаўлення першаснага алюмінія да афарбоўкі і анадаванні.
• Нацыянальны футбольны стадыён
Удзельнікі азнаёміліся з інфраструктурай і тэхнічнымі сістэмамі, якія забяспечваюць работу спартыўнага аб’екта.
Завяршэннем праграмы стала ўскладанне кветак да мемарыяла “Беларусь партызанская” ў памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства стала эфектыўнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы. Кіраўнікі ўмацавалі прафесійныя сувязі, абмяняліся вопытам і намецілі стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця экспертызы.