Увага! Дата правядзення вэбінара перанесена з 24.08.2023 г. на 06.09.2023 г.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» арганізуе 6 верасня 2023 г. вэбінар на тэму: «Асаблівасці распрацоўкі праектнай дакументацыі пры выдзяленні чэргаў будаўніцтва, пускавых комплексаў».
Праграмай вэбінара прадугледжаны разгляд наступных пытанняў:
– патрабаванні заканадаўства, тэрміналогія;
– прыняцце рашэння аб выдзяленні чаргі будаўніцтва, пускавога комплексу, у тым ліку для розных відаў будаўніцтва;
– асаблівасці ўзгаднення і зацвярджэння (у тым ліку паўторнага) праектнай дакументацыі пры выдзяленні чэргаў будаўніцтва, пускавых комплексаў;
– тэхніка-эканамічныя паказчыкі ў зацверджанай праектнай дакументацыі;
– асаблівасці фарміравання каштарыснага кошту будаўніцтва пры выдзяленні пускавых комплексаў;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Дадатковыя пытанні па тэме вэбінара, на якія Вы хацелі б атрымаць адказы, можна накіраваць асобна
не менш чым за 3 дні да правядзення мерапрыемства на адрас:
education@gse.by.
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 151,00 бел. рублёў (з ПДВ).
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна
да 1 верасня 2023 г. прайсці
анлайн-рэгістрацыю ў раздзеле «Семінары».