Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» запрашае Вас і Вашых спецыялістаў прыняць удзел у анлайн-вебінары, прысвечаным тэме: «Тыповыя памылкі пры распрацоўцы каштарыснай дакументацыі».
Час правядзення: 10:00
Рэгістрацыя ўдзельнікаў (настройка падключэння): з 9:00 да 10:00
Праграмай вэбінара прадугледжаны разгляд наступных пытанняў:
– парадак вызначэння каштарыснага кошту будаўніцтва. Асаблівасці фарміравання і пытанні, якія ўзнікаюць пры правядзенні дзяржбудэкспертызы;
– тыповыя памылкі, якія дапускаюцца пры распрацоўцы каштарыснай дакументацыі па аб’ектах прамысловага прызначэння і дарожнага будаўніцтва;
– тыповыя памылкі, якія дапускаюцца пры распрацоўцы каштарыснай дакументацыі па аб’ектах жыллёва-грамадзянскага прызначэння;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Дадатковыя пытанні па тэме вэбінара, на якія Вы хацелі б атрымаць адказы, можна накіраваць асобна не менш чым за 3 дні да правядзення мерапрыемства на адрас: education@gse.by.
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 245,67 беларускіх рублёў (Дзвесце сорак пяць рублёў 67 капеек), уключаючы ПДВ.
Каб прыняць удзел у вэбінары, неабходна
да 22 чэрвеня 2026 года прайсці
анлайн-рэгістрацыю ў раздзеле «Семінары».
За дзень да правядзення вэбінара на электронны адрас слухача, указаны пры рэгістрацыі, будзе накіраваны электронны ліст-запрашэнне на вэбінар, які змяшчае спасылку для падключэння.
Даведкі па тэлефоне: +375 (17) 311-41-14 (дад. 545).