Вэбінар 15.06.2022 «Тыповыя памылкі пры распрацоўцы праектнай дакументацыі вонкавых і ўнутраных сетак водазабеспячэння і каналізацыі прамысловых аб’ектаў»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» арганізуе 15 чэрвеня 2022 года вэбінар на тэму: «Тыповыя памылкі пры распрацоўцы праектнай дакументацыі вонкавых і ўнутраных сетак водазабеспячэння і каналізацыі прамысловых аб’ектаў».
Праграмай вэбінара прадугледжан разгляд наступных пытанняў:
– аналіз зыходных дадзеных дазвольнай дакументацыі пры праектаванні сетак і сістэм ВіК;
– фарміраванне указанняў у АПЗ пры праектаванні сетак і сістэм ВіК прампрадпрыемстваў;
– тыповыя памылкі пры праектаванні вонкавых сетак ВіК прампрадпрыемстваў;
– тыповыя памылкі пры праектаванні ўнутраных сістэм ВіК прампрадпрыемстваў;
– тыповыя памылкі пры праектаванні сістэм водазабеспячэння, сістэм каналізацыі, унутраных сістэм прадпрыемстваў харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, сельгаспрадпрыемстваў;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў (праграма вэбінара).
У якасці лектараў выступяць эксперты прадпрыемства. Да ўдзелу ў вэбінары запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты праектных арганізацый, арганізацый заказчыкаў і іншыя зацікаўленыя асобы.
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 156,34 бел. рублёў (з ПДВ).
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна да 10 чэрвеня 2022 г.прайсці анлайн-рэгістрацыю ў раздзеле «Семінары».
Даведкі па тэлефоне +375 (17) 375-95-69.