Вэбінар 14.10.2021 «Тыповыя памылкі праектавання. Генеральны план і транспарт»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» арганізуе 14 кастрычніка 2021 года вэбінар на тэму: «Тыповыя памылкі праектавання. Генеральны план і транспарт».
Праграмай вэбінара прадугледжан разгляд наступных пытанняў: памылкі пры зборы зыходных дадзеных для разліку і праектавання маналітных жалезабетонных канструкцый; памылкі пры выбары матэрыялаў маналітных жалезабетонных канструкцый; памылкі пры выбары разліковай схемы будынкаў і збудаванняў з ужываннем канструкцый з маналітнага жалезабетону; памылкі пры канструяванні маналітных жалезабетонных канструкцый; адказы на пытанні ўдзельнікаў (праграма вэбінара).
У якасці лектараў выступяць эксперты прадпрыемства. Для ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты праектных арганізацый, прадстаўнікі заказчыкаў аб’ектаў будаўніцтва і органаў дзяржаўнага кіравання.
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 93,65 бел. рублёў (з ПДВ).
Заяўкі для ўдзелу прымаюцца да 11 кастрычніка на электронную пошту education@gse.by, па пошце ў адрас РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза», а таксама па тэлефоне +375 (17) 368-62-63 (форма заяўкі).