Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» арганізуе 10 лістапада 2021 года вэбінар на тэму: «Асаблівасці распрацоўкі праектнай дакументацыі пры выдзяленні чэргаў будаўніцтва, пускавых комплексаў».
Праграмай вэбінара прадугледжан разгляд наступных пытанняў: патрабаванні заканадаўства, тэрміналогія; прыняцце рашэння аб выдзяленні чаргі будаўніцтва, пускавога комплексу, у тым ліку для розных відаў будаўніцтва; асаблівасці ўзгаднення і зацвярджэння (у тым ліку паўторнага) праектнай дакументацыі пры выдзяленні чэргаў будаўніцтва, пускавых комплексаў; якія зацвярджаюцца тэхніка-эканамічныя паказчыкі; асаблівасці фарміравання каштарыснага кошту будаўніцтва пры выдзяленні пускавых комплексаў; адказы на пытанні ўдзельнікаў (
праграма вебинара).
У якасці лектараў выступяць эксперты прадпрыемства. Да ўдзелу ў вебінары запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты праектных арганізацый, арганізацый заказчыкаў і іншыя зацікаўленыя асобы.
Кошт ўдзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 124,76 бел. рублёў (з ПДВ).
Даведкі па тэлефоне +375 (17) 368-62-63.