Вэбінар 07.12.2022 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў. Тыповыя памылкі пры праектаванні аб’ектаў будаўніцтва»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» арганізуе 07 снежня 2022 года вэбінар на тэму: «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў. Тыповыя памылкі пры праектаванні аб’ектаў будаўніцтва».

Праграмай вэбінара прадугледжан разгляд наступных пытанняў:
– забеспячэнне мерапрыемстваў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў раздзелах праекта згодна ТР 2009/013/BY «Будынкі і збудаванні. Будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека» і СН 2.02.05-2020 «Пажарная бяспека будынкаў і збудаванняў»;
– экспертыза праектаў з наяўнасцю будынкаў і збудаванняў у блочна-модульным выкананні;
– тыповыя памылкі па забеспячэнні пажарнай бяспекі пры праектаванні аб’ектаў будаўніцтва;
– патрабаванні нарматыўных прававых актаў пры праектаванні пажарнай аўтаматыкі;
– пацвярджэнне адпаведнасці пажарнай аўтаматыкі патрабаванням ТР ЕАЭС 043/2017 «Аб патрабаваннях да сродкаў забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння» і істотным патрабаванням бяспекі TP 2009/013/BY «Будынкі і збудаванні, будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека»;
– тыповыя памылкі пры праектаванні пажарнай аўтаматыкі;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў.
(дадатковыя пытанні па тэме вэбінара, на якія вы б хацелі атрымаць адказы, можна накіраваць асобна не менш чым за 3 дні да правядзення мерапрыемства на адрас: education@gse.by).
(праграма вебинара)
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 154,49 бел. рублёў (з ПДВ).
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна да 05 снежня 2022 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю ў раздзеле «Семінары».

Даведкі па тэлефоне +375 (17) 368-62-63.