Вэбінар 06.12.2023 на тэму: «Тыповыя памылкі пры распрацоўцы праектнай дакументацыі вонкавых і ўнутраных сетак водазабеспячэння і каналізацыі прамысловых аб’ектаў»

Дзяржаўнае прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” арганізуе 6 снежня 2023 года вэбінар на тэму: «Тыповыя памылкі пры распрацоўцы праектнай дакументацыі вонкавых і ўнутраных сетак водазабеспячэння і каналізацыі прамысловых аб’ектаў».

Праграмай вэбінара прадугледжаны разгляд наступных пытанняў:
– аналіз зыходных дадзеных дазвольнай дакументацыі пры праектаванні сетак і сістэм ВіК;
– фарміраванне ўказанняў у АПЗ пры праектаванні сетак і сістэм ВіК прамысловых прадпрыемстваў;
– тыповыя памылкі пры праектаванні вонкавых сетак ВіК прамысловых прадпрыемстваў;
– тыповыя памылкі пры праектаванні ўнутраных сістэм ВіК;
– праектаванне сістэм водазабеспячэння і каналізацыі розных галін прамысловасці; тыповыя памылкі пры выбары схем ВіК;
– праектаванне прадпрыемстваў харчовай, фармацэўтычнай прамысловасці, сельгаспрадпрыемстваў;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Дадатковыя пытанні па тэме круглага стала, на якія вы б хацелі атрымаць адказы, можна накіраваць асобна не менш чым за 3 дні да правядзення мерапрыемства на адрас: education@gse.by.
Кошт удзелу ў вэбінаре аднаго прадстаўніка арганізацыі – 162,82 бел. рублёў (з ПДВ).
Для ўдзелу ў вэбінары неабходна да 1 снежня 2023 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю ў раздзеле «Семінары».
За дзень да правядзення вэбінара і пасля пацверджання факту аплаты на электронны адрас слухача, пазначаны пры рэгістрацыі, будзе накіраваны электронны ліст-запрашэнне на вэбінар, які змяшчае спасылку для падлучэння.
Даведкі па тэлефоне +375 (17) 368-62-63