Умацаванне супрацоўніцтва ў рамках VII Міжнароднай канферэнцыі «Развіццё інстытута будаўнічай экспертызы»

Дэлегацыя з прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай экспертызы Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у VII Міжнароднай канферэнцыі «Развіццё інстытута будаўнічай экспертызы», якая праходзіла 19-20 кастрычніка 2023 года ў рамках III Міжнароднага будаўнічага чэмпіянату (World Construction Championship, WCC) у г.Санкт-Пецярбург.
Прадстаўнікі Мінбуда Расіі і падведамных яму ўстаноў, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць ведамасную будаўнічую экспертызу, члены Асацыяцыі экспертыз Расіі, а таксама дэлегацыі экспертных арганізацый з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Туркменістана і Таджыкістана абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця інстытута будаўнічай экспертызы.
Генеральны дырэктар РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» Віктар Леанідавіч Пятруша і саветнік генеральнага дырэктара Сонцаў Аляксандр Георгіевіч інфармавалі ўдзельнікаў канферэнцыі аб зменах нацыянальнага заканадаўства ў пытаннях рэгулявання будаўнічай дзейнасці, якія адбыліся за апошні год у Рэспубліцы Беларусь, і, у прыватнасці, аб парадку правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы з прыняццем Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці.