Мінская вобласць
Калектыў даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці” ўсклаў кветкі да падножжа Кургана Славы і наведаў музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі Узброеных Сіл, дзе размешчаны экспанаты ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны.
Віцебск
Напярэдадні святкавання 80-годдзя з Дня Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй, а таксама 81-й гадавіны прарыву варожай блакады партызанамі Полацка-Лепельскай зоны работнікі прадпрыемства наведалі Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Я. Лабанка ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяльнага комплексу «Прарыў», а таксама здзейснілі сплаў на байдарках па цэнтральнай рацэ «партызанскай рэспублікі» – рацэ Ушача.
Гродна
7 мая 2025 года да 80-годдзя Вялікай Перамогі ў Гродне пасля рэканструкцыі адкрылі мемарыял “Шталаг-324”.
Работнікі прадпрыемства наведалі і ўсклалі кветкі да помнікаў у в. Навумавічы «Помнік смуткуючай маці», «Шталаг-324», Гродзенскі раён, в. Каробчыцы “Гродзенская крэпасць – партызанскі лагер”.
«Шталаг-324» – лагер ваеннапалонных, які знаходзіўся ў раёне вайсковай часці на Фолюшы і Каўбасіне, быў створаны ў першыя месяцы вайны. З ліпеня 1941-га да восені 1942 года гэта быў лагер для ваеннапалонных чырвонаармейцаў, затым жудасная тэрыторыя ператварылася ў перасыльны лагер для мірнага яўрэйскага насельніцтва – гета Келбасіна. Па архіўных звестках, тут утрымліваліся каля 36 тысяч вязняў.
Магілёў
8 мая 2025 года работнікі даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці» на чале з кіраўніцтвам прадпрыемства ў гонар святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй наведалі Памятны знак савецкім воінам, якія загінулі на рацэ Проня ў баях 1943-1944 г., і ўсклалі да Памятнаму знаку кветкі.
Брэст
9 траўня 2025 года ў горадзе Брэсце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы прысвечаныя Дню Перамогі. Супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” і члены іх сем’яў прайшлі па цэнтральных вуліцах горада ў складзе святочнай калоны з наведваннем мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць”. У знак павагі і як даніну памяці тым, хто аддаў свае жыцці ў гады Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба і свабоду сваёй Радзімы, работнікі прадпрыемства ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі “Смага”.