Напярэдадні пачатку новага навучальнага года прадстаўнікі першасных прафсаюзных арганізацый органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы і ячэек аб’яднанай арганізацыі Дзяржстандарту АА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Збярэм партфель разам».
Наборы школьных прылад будуць перададзены ў рамках арганізаванага АА «Беларускі саюз жанчын» збору 30 жніўня 2024 г.у Цэнтральным дзіцячым парку ім. Горкага у Мінску для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, дзецям-сіротам, выхаванцам дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, а таксама дзецям, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Спадзяемся, што падарункі да пачатку новага навучальнага года будуць карысныя і прынясуць радасць дзецям. Разам мы робім добрую справу і падтрымліваем нашу будучыню!