З 4 па 6 верасня 2026 года зборная каманда «Галоўдзяржбудэкспертызы» прыняла ўдзел у ХV юбілейнай рэспубліканскай спартакіядзе сярод арганізацый Дзяржстандарту.
Мерапрыемства прайшло на базе нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», у якім удзельнічала 12 каманд.
Не гледзячы на дрэннае, дажджлівае надвор’е, кожны дзень спартакіяды быў напоўнены энергіяй, спартыўным азартам і пазітывам.
У першы дзень удзельнікі спаборнічалі ў разнастайных дысцыплінах: эстафеце, дартсе і летнім біятлоне.
Наша дружная каманда па дартсе!
У асабістым заліку сярод мужчын па дартсе Юрый Глызін з каманды «Галоўдзяржбудэкспертызы» заняў 2-е ганаровае месца!
Дзякуючы фізічнай падрыхтоўцы, згуртаванасці духу, імкненню да перамогі – наша каманда праявіла сябе годна, і заваявала срэбра ў спартыўна-турыстычным мнагабор’і!
Вось так праходзілі спаборніцтвы кіраўнікоў арганізацый Дзяржстандарта ў трапнасці па стральбе, генеральны дырэктар Белавус У.М. годна адстраляўся па мішэні.
У рамках творчай праграмы ўдзельнікі спартакіяды прадставілі музычныя нумары на тэму: «Гэта ўсё пра яе – жанчыну». Усе каманды былі па-свойму добрыя і заслугоўвалі бурных апладысментаў! Свой талент прадэманстравала наша каманда ў канцэрце мастацкай самадзейнасці, праявіўшы крэатыўнасць і стварыўшы незабыўную атмасферу для ўсіх удзельнікаў.
Навінкай юбілейнай спартакіяды стала самае каларытнае мерапрыемства – дранік фэсту “Ежачка з матчыных рук”. Сапраўдны лівень не стаў перашкодай нашым поварам, яны не толькі накармілі смачнымі блінамі журы, але і ўсіх ахвочых удзельнікаў гэтага шоу.
Нягледзячы на тое, што каманда «Галоўдзяржбудэкспертызы» заняла 4-е месца сярод 12 каманд арганізацый Дзяржстандарта, галоўнае дасягненне – гэта адзінства, эмоцыі і вопыт, які застанецца з удзельнікамі надоўга.