4 ліпеня 2023 года адбылася сустрэча экспертаў і кіраўнікоў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» з дэлегацыяй дзяржаўнай аўтаномнай установы «Упраўленне дзяржаўнай экспертызы і цэнаўтварэння Рэспублікі Татарстан па будаўніцтве і архітэктуры» (ДАУ «УДЭЦ РТ») на чале з дырэктарам Шакіравым Рафарам Мірзануравічам.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся вопытам правядзення дзяржаўнай экспертызы, абмеркавалі пытанні павышэння якасці і тэрмінаў правядзення экспертызы, асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням экспертных ацэнак па пытаннях дакладнасці вынікаў распрацоўкі каштарыснай дакументацыі як з боку заказчыкаў праектаў, так і распрацоўшчыкаў гэтай дакументацыі, забеспячэння іх і экспертаў нарматыўнай базай па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве. Акрамя таго, была закранута актуальная тэма цыфравізацыі экспертнай дзейнасці ў аспектах дакладнасці вызначэння каштарыснага кошту будаўніцтва.
Пасля абмеркавання практычных пытанняў правядзення экспертызы дэлегацыя Рэспублікі Татарстан у рамках азнаямлення, вывучэння вопыту па рэалізацыі прынятых праектных рашэнняў, прымянення сучасных матэрыялаў і канструкцый наведала знакавыя аб’екты жыллёва-грамадзянскага і сацыяльна-культурнага прызначэння г. Мінска. У рамках наведвання таксама адбыўся абмен экспертнымі меркаваннямі ў дачыненні да рэалізаваных будаўніцтвам аб’ектаў.