23–24 кастрычніка 2025 года на базе даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці» адбылася выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
Мэта мерапрыемства – абмен прафесійным вопытам, азнаямленне з рэалізацыяй праектных рашэнняў на аб’ектах будаўніцтва, рэканструкцыі і рэстаўрацыі, а таксама вывучэнне перадавых тэхналогій, матэрыялаў і канструкцый, якія прымяняюцца ў энергаэфектыўным будаўніцтве.
У рамках праграмы ўдзельнікі наведалі шэраг значных аб’ектаў Магілёўскай вобласці:
– ААТ «Фарэлевая гаспадарка «Лохва» – прадпрыемства па вырошчванні вясёлкавай стронгі. Удзельнікі азнаёміліся з замкнутымі рыбаводнымі басейнамі, сучаснымі цэхамі перапрацоўкі і ўпакоўкі прадукцыі.
– Свята-Узнясенскі жаночы манастыр у аграгарадку Баркалабава – аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны, дзе быў прадстаўлены план рэканструкцыі.
– Холдынг “Група кампаній Протас” – адзіны ў Беларусі вытворца маставых металаканструкцый. Дэлегацыя наведала высокатэхналагічную вытворчасць халоднагнутага профілю і зварных бэлек.
– Жылы мікрараён «Саломінка-2» – удзельнікі азнаёміліся з працай электрападстанцыі «Саломінка» магутнасцю 120 тыс. ква, якая забяспечвае электраэнергіяй каля 30 тысяч жыхароў.
– ТАА «Махіна-ТСТ» – прадпрыемства, якое рэалізуе інвестыцыйны праект па выпуску армаваных цэментава-мінеральных пліт. Магутнасць першай чаргі – 800 тыс. м ² у год.
Завяршэннем праграмы стала наведванне Музея Славы Магілёўшчыны і мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Удзельнікі ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да мемарыяла. Музей, уведзены ў эксплуатацыю ў маі 2025 года, стаў сучасным культурна-адукацыйным цэнтрам з інтэрактыўнымі экспазіцыямі.
Нарада стала эфектыўнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы, умацавання прафесійных сувязей і выпрацоўкі стратэгічных напрамкаў далейшага развіцця будаўнічай экспертызы.