Рабочая сустрэча прадстаўнікоў органаў дзяржбудэкспертызы, праекціроўшчыкаў і заказчыкаў

11 чэрвеня 2025 г. на базе даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Гомельскай вобласці” адбылася рабочая сустрэча з удзелам вядучых праектных арганізацый і заказчыкаў аб’ектаў будаўніцтва Гомельскай вобласці па пытаннях забеспячэння адзіных падыходаў да арганізацыі правядзення дзяржбудэкспертызы праектнай дакументацыі.
Падчас дыскусіі абмеркаваны актуальныя пытанні аб навэлах заканадаўства ў галіне ажыццяўлення архітэктурнай дзейнасці і іх практычнага прымянення ў экспертнай дзейнасці; аб аспектах узаемадзеяння заяўнікаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы і выканаўцаў дзяржбудэкспертызы, дадзены адказы на шэраг пытанняў.