Прымяненне пастановы Мінбудархітэктуры № 66 пры правядзенні дзяржаўнай экспертызы

З 15 снежня 2022 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2022 № 66, якой зацверджана Інструкцыя аб парадку вызначэння віду будаўнічай дзейнасці і назвы аб’екта будаўніцтва.
З улікам атрыманага тлумачэння Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза», як упаўнаважаны орган на ажыццяўленне метадалагічнага кіраўніцтва дзейнасцю органаў дзяржаўнай экспертызы, інфармуе заяўнікоў аб тым, што палажэнні дадзенай Інструкцыі будуць прымяняцца да аб’ектаў будаўніцтва, па якіх заданне на праектаванне было зацверджана 15 снежня 2022 года або пазней.
Аналагічны падыход прымяняецца ў дачыненні да актуалізацыі праектнай дакументацыі ў адпаведнасці з пунктам 38-1 Палажэння аб парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджання горадабудаўнічых праектаў, праектнай дакументацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.10.2008 № 1476:
у выпадку прыняцця пасля 15 снежня 2022 года рашэння заказчыкам аб’екта будаўніцтва (і зацвярджэння адпаведнага задання на праектаванне) аб неабходнасці актуалізацыі праектнай дакументацыі шляхам распрацоўкі новай праектнай дакументацыі на будаўніцтва аб’екта ў парадку, устаноўленым для ўпершыню праектаваных аб’ектаў, органы дзяржаўнай экспертызы ажыццяўляюць ацэнку такой праектнай дакументацыі на адпаведнасць палажэнням дадзенай Інструкцыі;
у выпадку ажыццяўлення актуалізацыі шляхам унясення змяненняў у распрацаваную праектную дакументацыю ў частцы прывядзення яе ў адпаведнасць з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў, пры правядзенні дзяржаўнай экспертызы ацэнка прадстаўленай праектнай дакументацыі на адпаведнасць дадзенай Інструкцыі не ажыццяўляецца.