20 студзеня 2022 года ў РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» праведзены сход працоўнага калектыву па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама змяненняў, якія ўносяцца ў калектыўны дагавор.
У рамках сходу была разгледжана сутнасць змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў асноўны закон краіны, якія тычацца ўзмацнення ролі Усебеларускага народнага сходу, сацыяльнай палітыкі, захавання нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай памяці, выхавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і іншыя.
Падводзячы вынікі сходу, генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» – Пятруша Віктар Леанідавіч адзначыў важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў абмеркаванні праекта абноўленай Канстытуцыі, а таксама падкрэсліў безумоўную неабходнасць удзелу ў запланаваным на люты 2022 рэферэндуме.