У мэтах развіцця прафесійнай кампетэнцыі ўсіх удзельнікаў інвестыцыйна-будаўнічага працэсу, стварэння інфармацыйнай пляцоўкі для дыялогу і абмену ведамі, прыняцця абгрунтаваных рашэнняў па будаўніцтве аб’ектаў з захаваннем дзяржаўных прыярытэтаў у галіне бяспекі аб’ектаў будаўніцтва 1 ліпеня 2021 г. у дзяржаўным прадпрыемстве «Галоўдзяржбудэкспертыза» адбыўся першы адкрыты семінар на тэму:«Актуальныя пытанні праектавання».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 50 кіраўнікоў і спецыялістаў праектных арганізацый, заказчыкаў аб’ектаў будаўніцтва і органаў дзяржаўнага кіравання.
На семінары былі разгледжаны актуальныя пытанні распрацоўкі, узгаднення, зацвярджэння праектнай дакументацыі, правядзення дзяржаўнай экспертызы, а таксама анансаваны
тэмы планаваных семінараў.Патэнцыйных слухачоў запланаваных семінараў просім прыняць удзел у падрыхтоўцы да іх шляхам накіравання свайго кампетэнтнага меркавання аб актуальнасці прапанаваных тэм, а таксама прапановы па іншых магчымых тэмах правядзення семінараў. Інфармацыю можна накіраваць у свабоднай форме на электронную пошту education@gse.by, па пошце на адрас РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза», а таксама па тэлефоне
+375 (17) 368-62-63.