Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.01.2025 № 46 «Аб асаблівасцях будаўніцтва і прыёмкі аб’ектаў у эксплуатацыю» спрошчаны парадак будаўніцтва аб’ектаў, якія адносяцца да чацвёртага і пятага класаў складанасці (паводле класіфікацыі, устаноўленай будаўнічымі нормамі Беларусі).
Атрыманне заключэння дзяржаўнай будаўнічай экспертызы ў дачыненні да праектнай дакументацыі стадыі “будаўнічы праект” дае права заказчыку (забудоўшчыку) ажыццявіць прыёмку ў эксплуатацыю такіх аб’ектаў на падставе заключэнняў органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляду без атрымання заключэнняў іншых наглядных органаў.