06-07 чэрвеня 2024 года ў горадзе Бабруйску адбылася нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай экспертызы. У рамках мерапрыемства напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кіраўнікі органаў дзяржаўнай экспертызы сумесна са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама Ігарам Кісялём усклалі кветкі да помніка-танка, названага ў гонар баявога генерала Бахарава, танкавы корпус якога вызваляў горад на Бярэзіне.