20-21 лютага 2025 года на базе дзяржаўнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці” адбылася нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
У рамках мерапрыемства з мэтай азнаямлення, вывучэння вопыту і аналізу рэалізацыі прынятых праектных рашэнняў пры ўзвядзенні, рэканструкцыі і рэстаўрацыі аб’ектаў, вывучэння эфектыўнасці прынятых праектных рашэнняў, прымянення сучасных матэрыялаў і канструкцый, энергаэфектыўных тэхналогій, прайшло наведванне аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага і вытворчага прызначэння Брэсцкай вобласці. рон».
Гэтак жа ўдзельнікі нарады наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», дзе аддалі даніну памяці абаронцам нашай Радзімы, усклаўшы кветкі да «Вечнага агню».