Нарада кіраўнікоў прадпрыемстваў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы

28-29 жніўня 2024 года на базе даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Гомельскай вобласці» адбылася нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.

У рамках мерапрыемства кіраўнікі прадпрыемстваў наведалі мемарыяльны комплекс “Партызанская крынічка«, які знаходзіцца недалёка ад горада Гомеля, на месцы першапачатковага базавання партызанскага атрада “Бальшавік” у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзе аддалі даніну памяці абаронцам нашай Радзімы, усклалі кветкі да мемарыяла.