Нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы

14–15 жніўня 2025 года на базе даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці” адбылася выязная нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
Нарада была накіравана на азнаямленне з рэалізацыяй праектных рашэнняў пры будаўніцтве, рэканструкцыі і рэстаўрацыі аб’ектаў; вывучэнне эфектыўнасці прымяняемых тэхналогій, матэрыялаў і канструкцый; абмен вопытам у галіне энергаэфектыўнага будаўніцтва.
У рамках мерапрыемства ўдзельнікі наведалі шэраг значных аб’ектаў жыллёва-грамадзянскага і вытворчага прызначэння Віцебскай вобласці:
ТАА «Белкаралін» – прадпрыемства, якое займаецца экспартаарыентаванай вытворчасцю па выпуску ветэрынарных прэпаратаў у адпаведнасці з патрабаваннямі GMP ЕАЭС.

Замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “ВІК – здароўе жывёл” – сучасны комплекс па выпуску ветэрынарных прэпаратаў, пабудаваны з улікам міжнародных стандартаў.

ТАА «Марскія сезоны» – рыбаперапрацоўчае прадпрыемства, якое ўзводзіцца на тэрыторыі СЭЗ, з укараненнем энергаэфектыўных тэхналогій і аўтаматызаваных вытворчых ліній.

Кандытарская фабрыка “Віцьба” – адзін з лідэраў харчовай прамысловасці Беларусі, размешчаны ў жылым раёне “Бялева”, дзе нядаўна завершана мадэрнізацыя вытворчых магутнасцей.

Хірургічны корпус Віцебскай абласной клінічнай бальніцы – аб’ект аховы здароўя, рэканструяваны з прымяненнем сучасных медыцынскіх тэхналогій і архітэктурных рашэнняў.
Канцэртная зала «Віцебск» – абноўленая пляцоўка, якая стала цэнтральным аб’ектам XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 2024 года. У ходзе рэканструкцыі былі мадэрнізаваны круглая зала, фае і зоны адпачынку для гасцей.
У завяршэнне праграмы ўдзельнікі наведалі Алею воінскай славы і ўсклалі кветкі да Мемарыяльнага комплексу “Тры штыкі” на плошчы Перамогі ў г. Віцебску, аддаўшы даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны.
Нарада дазволіла ўдзельнікам абмяняцца прафесійным вопытам, абмеркаваць актуальныя пытанні правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы і намеціць шляхі далейшага развіцця будаўнічай экспертызы.