Калектыў Даччынага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна».
Па ініцыятыве членаў аб’яднанай арганізацыі Дзяржстандарта грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прадпрыемства ў калектыве арганізаваны добраахвотны збор падарункаў для далейшай перадачы выхаванцам ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Цэнтральнага раёна г. Мінска».