Каманда дзяржбудэкспертызы прыняла ўдзел у XIV рэспубліканскай спартакіядзе сярод арганізацый Дзяржстандарта

5 – 7 верасня 2025 года каманда дзяржбудэкспертызы прыняла ўдзел у XIV рэспубліканскай спартакіядзе сярод арганізацый Дзяржстандарта.

Мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і па добрай традыцыі праходзіла на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” (НДЦ “Зубраня”) у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.
У гэтыя дні панавала атмасфера спартыўнага азарту, сяброўскіх зносін і выдатнага настрою.
Спартыўнае свята сабрала больш за 500 чалавек. 22 каманды згуртавана праявілі волю, цягавітасць і спрыт у спаборніцтвах па плаванні і дартсе, у эстафеце і трохбор’і, а таксама спартыўна-турыстычным мнагабор’і. Кіраўнікі арганізацый спаборнічалі ў трапнасці на дарожцы па боўлінгу.


Па выніках спаборніцтваў каманда дзяржбудэкспертызы заняла ганаровае агульнакаманднае 1 месца..
Таксама нашы спартсмены занялі прызавыя месцы ў спаборніцтвах па плаванні сярод мужчын Ясінскі Павел – 3 месца, па плаванні сярод жанчын Зубарава Таццяна – 1 месца, у мужчынскім мнагабор’і Масляня Андрэй – 3 месца, у спаборніцтвах па дартсе 3 месца.



Адмысловым упрыгожваннем Спартакіяды стаў конкурс мастацкай самадзейнасці — канцэрт на тэму «Пра подзвіг, пра доблесць, пра славу», у якім удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і глыбокую эмацыйную ўцягнутасць.


Камандны дух, узаемная падтрымка і імкненне да перамогі, якія былі праяўлены гэтымі днямі, застануцца надоўга ў памяці ўдзельнікаў, нададуць ім энергіі і новых сіл у выкананні прафесійных задач.
XIV рэспубліканская спартакіяда сярод арганізацый Дзяржстандарта пакінула сапраўды незабыўныя ўражанні, зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Віншуем усіх удзельнікаў з бліскучым выступленнем і заслужанай перамогай!