Кадравыя змены

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Маргунова Алена Міхайлаўна прадставіла калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” новага генеральнага дырэктара – Белавуса Уладзіміра Мікалаевіча, які ўступае на пасаду з 1 жніўня 2024 года.

Да гэтага Белавус Уладзімір Мікалаевіч займаў пасаду дырэктара даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці”. Багаты жыццёвы вопыт Уладзіміра Мікалаевіча: 8 гадоў на пасадзе намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, 6 гадоў у асобе старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама, будзе садзейнічаць далейшаму развіццю органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, Петруша Віктар Леанідавіч, які прапрацаваў на пасадзе генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” 12 гадоў, працягне сваю дзейнасць у якасці памочніка генеральнага дырэктара. За вялікі ўклад у развіццё дзяржбудэкспертызы Петрушы Віктару Леанідавічу ўручыла ганаровую грамату асабіста старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Маргунова Алена Міхайлаўна.
У сувязі з выхадам на пенсію пакідае сваю пасаду першы намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” Мароз Аляксандр Васільевіч, які таксама быў узнагароджаны граматай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь. Мароз Аляксандр Васільевіч прысвяціў органам дзяржаўнай будаўнічай экспертызы 35 гадоў працоўнага стажу.