У ліпені 2025 года адбылася IX Спартакіяда работнікаў арганізацый сістэмы Дзяржбудэкспертызы. Мерапрыемства сабрала 9 каманд з розных рэгіёнаў краіны, аб’яднаўшы супрацоўнікаў у духу здаровага саперніцтва, спартыўнай энергіі і творчага натхнення.
У рамках Спартакіяды прайшлі спаборніцтвы па чатырох відах спорту:
Дартс — пераможцам стала каманда ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці”
Плаванне — 1 месца заняла каманда ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Гомельскай вобласці»
Траебор’е — лепшымі сталі прадстаўнікі РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза»
Спартова-турыстычнае мнагабор’е — перамогу атрымала каманда ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці”
Па выніках агульнакаманднага заліку:
🥇 1 месца – ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці”
🥈 2 месца – ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці”
🥉 3 месца – РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза»
Асаблівым упрыгожаннем Спартакіяды стаў конкурс мастацкай самадзейнасці — канцэрт на тэму «Аб подзвігу, аб доблесці, аб славе», у якім удзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і глыбокую эмацыйную ўцягнутасць.
Арганізатары выказваюць падзяку ўсім удзельнікам за актыўны ўдзел, спартовую сумленнасць і творчы падыход. Спартакіяда стала яскравым пацверджаннем таго, што калектывы Дзяржбудэкспертызы — гэта не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і сапраўдныя энтузіясты, здольныя натхняць і аб’ядноўваць.