Анлайн-дыскусія 30.07.2021 «Жылыя дамы з электраатапленнем»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» арганізуе 30 ліпеня 2021 года анлайн-дыскусію на тэму: «Жылыя дамы з электраатапленнем».
Праграмай анлайн-дыскусіі прадугледжаны разгляд наступных пытанняў: дзяржаўная праграма; праблемныя пытанні пры размяшчэнні аб’ектаў на тэрыторыях (горадабудаўнічая дакументацыя; тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне выбару схемы); электрадамы (тэхнічныя рашэнні, электрабяспека, электрычныя і магнітныя палі); асаблівасці разлікаў электрычнага ацяплення; графікі электрычных нагрузак; асаблівасці выбару сілавых трансфарматараў для электраатаплення; праектаванне электракацельных (спецыяльныя тэхнічныя ўмовы).
У якасці лектараў выступяць эксперты прадпрыемства. Для ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты праектных арганізацый, прадстаўнікі заказчыкаў аб’ектаў будаўніцтва і органы дзяржаўнага кіравання.
Удзел у дыскусіі – бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі (форма заяўкі).
Заяўкі для ўдзелу прымаюцца да 28 ліпеня на электронную пошту education@gse.by, па пошце ў адрас РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза», а таксама па тэлефоне +375 (17) 368-62-63.