VIII Рэспубліканская спартакіяда сярод арганізацый Дзяржбудэкспертызы адбылася 19-21 ліпеня 2024 г. у Санаторыі “Зялёны бор”. Спартакіяда аб’яднала 9 прадпрыемстваў органаў дзяржаўнай экспертызы з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Удзельнікі каманд праявілі сваё спартыўнае майстэрства і волю да перамогі ў плаванні, спартыўным трохбор’і, дартсе і спартыўна-турыстычным мнагаборстве.
Пераможцы спаборніцтваў у агульнакамандным і асабістых заліках узнагароджаны кубкамі і медалямі на ўрачыстай цырымоніі закрыцця 21 ліпеня 2024 года.
У камандным спаборніцтве па дартсе перамаглі ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці”, ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці” і ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці”.
У спаборніцтвах па плаванні і трохбор’і былі ўручаны ўзнагароды за перамогу ў асабістым першынстве.
Пераможцам спартакіяды ў спартыўна-турыстычным мнагабор’і стала каманда ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Брэсцкай вобласці”; каманда дзяржаўнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” заваявала II месца, III месца – у каманды ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці”. У пяцёрку лепшых таксама ўвайшлі каманды ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці” і ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці”.
У конкурсе мастацкай самадзейнасці, праявіўшы творчыя і крэатыўныя здольнасці, перамогу атрымала каманда ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці”, II месца і III месца – у каманд ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Гомельскай вобласці” і дзяржаўнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” адпаведна.
Сяброўства, саперніцтва і ўзаемная падтрымка, камандны дух і імкненне да перамогі, якія былі праяўлены за гэтыя дні, надоўга застануцца ў памяці ўдзельнікаў. VIII Рэспубліканская спартакіяда пакінула сапраўды незабыўныя ўражанні, буру эмоцый і хваляванняў, зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Такія мерапрыемствы гуртуюць калектыў, даюць магчымасць лепш пазнаць адзін аднаго, далучаюць да здаровага ладу жыцця, а магчымасць правесці час у нефармальнай абстаноўцы і зарадзіцца станоўчай энергіяй з’яўляецца залогам далейшых прафесійных поспехаў.