Аб заяўніках дзяржаўнай экспертызы Дзяржаўнае прадпрыемства

«Галоўдзяржбудэкспертыза» інфармуе, што Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва ініцыявана ўнясенне змяненняў у парадак правядзення дзяржаўнай экспертызы.
У адпаведнасці з прынятай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.10.2023 № 721, з 26 кастрычніка 2023 года заяўнікамі дзяржаўнай экспертызы праектнай дакументацыі выступаюць заказчыкі, забудоўшчыкі, генеральныя падрадчыкі пры будаўніцтве аб’ектаў “пад ключ”, інжынеры (інжынерныя арганізацыі) пры аказанні інжынерных паслуг па комплексным кіраванні будаўнічай дзейнасцю.
Распрацоўшчыкі праектнай дакументацыі могуць выступаць заяўнікамі дзяржаўнай экспертызы толькі ў выпадках правядзення паўторнай дзяржаўнай экспертызы, калі распрацоўшчык раней прадстаўляў гэтую дакументацыю на дзяржаўную экспертызу.