Аб заключэнні дагавораў на правядзенне дзяржаўнай экспертызы ў выглядзе электронных дакументаў

Дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» нагадвае пра магчымасць па ініцыятыве заяўніка афармлення дагавора на правядзенне дзяржаўнай экспертызы ў выглядзе электроннага дакумента.
Для афармлення дагавора ў выглядзе электроннага дакумента заяўніку пры прадстаўленні дакументацыі для правядзення дзяржаўнай экспертызы неабходна адзначыць адпаведны пункт у online форме заявы. У такім выпадку падрыхтаваны выканаўцам дзяржаўнай экспертызы дагавор будзе размешчаны ў асабістым кабінеце карыстальніка на інтэрнэт-партале органаў дзяржаўнай экспертызы mygse.by.

З боку заяўніка дагавор у выглядзе электроннага дакумента падпісваецца электронным лічбавым подпісам кіраўніка прадпрыемства.
ВАЖНА! У выпадку намеру падпісаць дагавор ўпаўнаважанай асобай (якая не з’яўляецца кіраўніком прадпрыемства) да дагавора неабходна прыкласці даверанасць, падпісаную электронным лічбавым подпісам кіраўніка прадпрыемства. Уся далейшая дагаворная дакументацыя (напрыклад, дадатковыя пагадненні) падпісваюцца той жа асобай, што і дагавор.
Звяртаем увагу, што ў выпадку неабходнасці заяўнік дзяржаўнай экспертызы валодае юрыдычным правам і тэхнічнай магчымасцю самастойна падрыхтаваць копію электроннага дакумента на папяровым носьбіце ў парадку, устаноўленым Палажэннем аб парадку пасведчання формы знешняга прадстаўлення электроннага дакумента на папяровым носьбіце, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2010 г. № 1086.