Аб удзеле ў мерапрыемстве «Клопат аб дзецях – клопат аб будучыні!»

У рамках мерапрыемства «КЛОПАТ АБ ДЗЕЦЯХ – КЛОПАТ АБ БУДУЧЫНІ!» 26 жніўня 2025 года на чале са старшынёй Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Чартковым Сяргеем Валер’евічам адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай і спартыўнай пляцоўкі па бульвары Непакораных у горадзе Магілёве, размешчанай насупраць адміністрацыйнага корпуса дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці».
Дадзенае мерапрыемства прымеркавана ў гонар 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і абвешчанага Кіраўніком дзяржавы 2025 года Годам добраўпарадкавання.
Аўтарам ідэі па будаўніцтве пляцоўкі з’яўляецца Аляксандр Віктаравіч Студнеў-былы старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, які ў цяперашні час З’яўляецца міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Ідэю будаўніцтва падтрымалі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь-Маргунова Алена Міхайлаўна і генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» – Белавус Уладзімір Мікалаевіч, які таксама ўдзельнічаў у адкрыцці пляцоўкі.
У фінансаванні аб’екта і яго будаўніцтве прынялі ўдзел ГП «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці», ААТ «Будаўнічы трэст №17 ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга», ААТ «Ольса», КУП «ЖРЭУ Ленінскага раёна г.Магілёва», КВУП «Магілёўзеленбуд», ТАА «Магілёўбудмантаж» і кампанія «Белграніт».