Дзяржаўнае прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” арганізуе ў маі 2024 года вэбінары па тэмах (інфармацыйны ліст):
1.«Тыповыя памылкі праектавання для аб’ектаў прамысловага і дарожнага будаўніцтва ў аспектах вызначэння каштарыснага кошту будаўніцтва, сродкаў на праектныя і пошукавыя работы ў яго складзе», які адбудзецца 22 мая 2024 г.
Праграмай вэбінара прадугледжаны разгляд наступных пытанняў:
– тыповыя памылкі, якія дапускаюцца пры распрацоўцы каштарыснай дакументацыі па аб’ектах прамысловага прызначэння;
– асаблівасці распрацоўкі каштарыснай дакументацыі пры вызначэнні кошту лінейных збудаванняў;
– парадак вызначэння каштарыснага кошту будаўніцтва; асаблівасці фарміравання і пытанні, якія ўзнікаюць пры правядзенні экспертызы;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 198,08 бел. рублёў (з ПДВ).
2.«Дазвольная дакументацыя на будаўніцтва аб’ектаў», які адбудзецца 24 мая 2024 г.
Вэбінар будзе асабліва карысны для прадстаўнікоў тэрытарыяльных органаў архітэктуры і горадабудаўніцтва і камунальных унітарных прадпрыемстваў, якія займаюцца падрыхтоўкай дазвольнай дакументацыі для будаўніцтва.
Праграмай вэбінара прадугледжаны разгляд наступных пытанняў:
– парадак выдачы дазвольнай дакументацыі;
– склад дазвольнай дакументацыі;
– аналіз змяненняў заканадаўства;
– адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Кошт удзелу ў вэбінары аднаго прадстаўніка арганізацыі – 186,29 рублёў (з ПДВ).
Дзяржаўнае прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза” пакідае за сабой права прыпыняць прыём заявак па меры фарміравання групы ўдзельнікаў.
Каб прыняць удзел у вэбінарах, неабходна не пазней, чым за два дні да даты правядзення вэбінара
анлайн-рэгістрацыю ў раздзеле «Семінары».
За дзень да правядзення вэбінара і пасля пацверджання факту аплаты на электронны адрас слухача, пазначаны пры рэгістрацыі, будзе накіраваны электронны ліст-запрашэнне на вебинар, якое змяшчае спасылку для падлучэння.