Аб дзеяннях заказчыка пры дзяленні аб’екта на чэргі

РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» інфармуе, што з 01.10.2023 уводзяцца ў дзеянне будаўнічыя нормы СН 1.02.02-2023 «Склад і змест праектнай дакументацыі», якія змяшчаюць патрабаванні да фарміравання праектнай дакументацыі, якія прадугледжваюць дзяленне аб’екта будаўніцтва на чэргі.
У сувязі з паступленнем пытанняў аб дзеяннях заказчыка пры дзяленні аб’екта на чэргі тлумачым.
У выпадку, калі такая неабходнасць узнікае пасля зацвярджэння праектнай дакументацыі на аб’ект будаўніцтва ў цэлым, рашэнне прымаецца заказчыкам на падставе атрыманай дазвольнай дакументацыі шляхам уключэння адпаведных патрабаванняў у «змяненне №… задання на праектаванне».
У такіх выпадках, згодна з патрабаваннямі п.5.1.5 СН 1.02.02-2023, заказчык мае права даручыць распрацоўніку ўнясенне змяненняў у зацверджаную дакументацыю, з фарміраваннем асобных камплектаў праектнай дакументацыі на кожную чаргу (п.5.1. 5 абз.1), альбо аб унясенні змяненняў у адзіную зацверджаную дакументацыю з дзяленнем распрацаваных праектных рашэнняў па кожным яе падзелу на чэргі будаўніцтва (п.5.1.5 абз.2-3).
Для магчымасці зацвярджэння унесеных названымі спосабамі змяненняў неабходна ва ўстаноўленым парадку атрымаць ўзгадненне тэрытарыяльнага падраздзялення архітэктуры, а таксама станоўчае заключэнне дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.