З Днём будаўніка!

Паважаныя калегі, дарагія сябры!
Ад імя дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём будаўніка!
Гэты дзень аб’ядноўвае людзей, чыя праца ляжыць у аснове развіцця краіны, фармуе аблічча гарадоў і сёлаў, увасабляе ў жыццё самыя смелыя архітэктурныя ідэі. Дзякуючы вашай працы з’яўляюцца новыя школы і бальніцы, масты і дарогі, жылыя дамы і прамысловыя аб’екты — усё тое, што робіць жыццё людзей больш камфортным, бяспечным і сучасным.
Будаўніцтва – гэта не проста галіна, гэта мастацтва, якое патрабуе дакладнасці, адказнасці і адданасці справе. І мы ганарымся тым, што экспертыза, якую праводзяць нашыя прадпрыемствы, з’яўляецца важнай часткай гэтага вялікага працэсу, забяспечваючы якасць, надзейнасць і бяспеку будучых аб’ектаў.
Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых прафесійных дасягненняў і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай кожны праект будзе паспяховым, а кожны дзень – напоўнены гонарам за зробленае!
З павагай,
генеральны дырэктар
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
«Галоўдзяржбудэкспертыза»
Белавус Уладзімір Мікалаевіч