28 студзеня 2025 года работнікі ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» і ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Магілёўскай вобласці» наведалі з рабочым візітам Дзяржэкспертызу Рэспублікі Татарстан.
Мэтай паездкі стала ўстанаўленне і ўмацаванне дзелавых адносін паміж экспертнымі арганізацыямі Беларусі і Расіі ў галіне дзяржаўнай будаўнічай экспертызы і кансультатыўна-метадалагічнай практыкі.
У рамках сустрэчы адбыўся абмен досведам па пытаннях, звязаных з правядзеннем экспертызы праектнай дакументацыі, а таксама ўдасканаленнем нарматыўнай базы, якая забяспечвае эфектыўнае выкананне працэсаў у будаўніцтве, і правядзенне экспертызы аб’ектаў будаўніцтва з тэхналогіямі інфармацыйнага мадэлявання.
У завяршэнні сустрэчы прайшло абмеркаванне сучасных тэхналогій і будаўнічых трансфармацый, а таксама эканамічных і экалагічных выклікаў, якія ўплываюць на будаўніцтва і праектаванне.