Паважаныя калегі!
Віншую Вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!

Невыпадкова сёння гэтае свята аб’ядноўвае вакол сябе мільёны людзей. І тых, хто будуе, і тых, для каго будуюць, і тых, хто са свайго боку робіць усё магчымае, каб усе будоўлі, дзе б яны ні вяліся сёння, былі бездакорна надзейнымі, вельмі бяспечнымі і служылі многім пакаленням.
Менавіта гэтую місію выконваюць будаўнічыя эксперты, якія з гонарам залічаюць сябе да прафесіі будаўнікоў і цалкам падзяляюць з імі не толькі ўсе цяжкасці нараджэння аб’екта на паперы, але і ўсе радасці ад вялікіх і маленькіх перамог на будпляцоўках.
Вынік нашай сумеснай плённай працы праяўляецца ў галоўным – павышэнні якасці жыцця нашых грамадзян. У краіне ўзводзяцца сучасныя жылыя кварталы з неабходнай інфраструктурай, клінікі, дзіцячыя сады і школы, спартыўныя і культурныя комплексы, а таксама прамысловыя прадпрыемствы, аб’екты энергетычнай, транспартнай, сельскагаспадарчай і іншых галін.
У гэты святочны дзень шчыра жадаю ўсім удзельнікам будаўнічага працэсу творчых ідэй, рэалізацыі маштабных праектаў, надзейных партнёраў і высокіх дасягненняў! Няхай Ваша праца прыносіць радасць і павагу навакольных, а вынікі заўсёды знаходзяць прызнанне!
Дужага Вам здароўя, шчасця, дабрабыту і дабра!
З павагай,
генеральны дырэктар
рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства
«Галоўдзяржбудэкспертыза»
В. Н. Белавус