Штогод 14 кастрычніка Сусветная навукова-тэхнічная грамадскасць адзначае Сусветны дзень стандартызацыі.
У Рэспубліцы Беларусь з 2000 г.гэты дзень з’яўляецца прафесійным святам – Днём стандартызацыі, падкрэсліваючы стратэгічную каштоўнасць гэтай дзейнасці для дзяржавы, эканомікі і грамадства, прызнаючы ўклад тысяч спецыялістаў у яе развіццё.
Кожны год свята ва ўсім свеце праходзіць пад пэўным дэвізам, што вызначаецца кіраўнікамі вядучых міжнародных арганізацый па стандартызацыі (IEC, ISO і ITU). Тэма ў 2022 г. гучыць так: «Стандарты для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця» і тым самым працягвае кампанію, якая адлюстроўвае ролю стандартаў у рэалізацыі Парадку дня – 2030, распачатую ў 2021 г.
Да Дня стандартызацыі і Сусветнага дня стандартызацыі, а таксама 30-годдзя Дзяржстандарту падведамныя арганізацыі Камітэта ва ўсіх рэгіёнах краіны правядуць мерапрыемствы рознага фармату.
Ключавой падзеяй стане тэматычная канферэнцыя, якая адбудзецца 14 кастрычніка 2022 г.у БелДІСС. Удзельнікі абмяркуюць перспектывы развіцця нацыянальнай стандартызацыі з улікам сучасных выклікаў, правапрымяняльную практыку і перспектывы развіцця заканадаўства па стандартызацыі, інтэграцыйны вектар, пытанні павышэння кампетэнтнасці персаналу. Вопытам работ у галіне стандартызацыі падзеляцца арганізацыі розных галін прамысловасці рэспублікі.
Таксама ў рамках канферэнцыі будуць узнагароджаны пераможцы першага конкурсу «Лепшы спецыяліст па стандартызацыі», мэтай якога з’яўляецца садзейнічанне павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, работ, паслуг арганізацый на ўнутраным і знешнім рынках, павышэнне аўтарытэту спецыялістаў па стандартызацыі і арганізацый, распаўсюджванне перадавога вопыту ў галіне стандартызацыі і садзейнічанне яго ўкараненню, а таксама выяўленне найбольш прафесійных спецыялістаў па стандартызацыі.
Галоўная мэта ўсіх праводзімых мерапрыемстваў – прыцягнуць увагу да дзейнасці ў сферы тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі, павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі, а таксама адлюстраваць ролю стандартаў у вырашэнні актуальных для грамадства пытанняў.
• Постэр да Сусветнага дня стандартызацыі-2022.
• Пасланне кіраўнікоў IEC, ISO і ITU.