Навіны

Аб узнагароджанні дырэктара Дзяржбудэкспертызы па Гродзенскай вобласці Каральчука Уладзіміра Рыгоравіча

25 лістапада 2020 года ў Палацы Рэспублікі прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды амаль 40 прадстаўнікам розных прафесій. У ліку прадстаўнікоў будаўнічай галіны за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм і асабістую ініцыятыву ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» дырэктар даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці» Каральчук Уладзімір Рыгоравіч.

Каральчук В. Г. мае шматгадовы вопыт працы ў будаўнічай галіне Гродзенскага рэгіёна, у тым ліку практычны вопыт арганізацыі будаўніча-мантажных работ, прайшоўшы шлях ад майстра да начальніка будаўнічага ўпраўлення ААТ «Гроднапрамбуд». У 2017 годзе Уладзімір Рыгоравіч прызначаны дырэктарам даччынага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці».

Загрузіць яшчэ