Заключэнне дагавора

Для заключэння публічнага дагавора ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці» на экспертызу праектнай дакументацыі на перабудову і (або) перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме неабходна звяртацца па адрасе г. Гродна, вул. Тэльмана 7, каб. 104. Падача дакументацыі ажыццяўляецца з 8.00 да 17.00 (абед з 12 да 13) па будніх днях. Пры сабе неабходна мець пісьмовае заданне для заключэння публічнага дагавора на правядзенне экспертызы праекта на перабудову і (або) перапланіроўку, а таксама прыкладзеныя да яго дакументы.
Азнаёміцца з тэкстам публічнага дагавора, які заключаецца з ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Гродзенскай вобласці» па правядзенні экспертызы праектнай дакументацыі на перабудову і (або) перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме можна ў падраздзеле Публічны дагавор.