Заключэнне дагавора

Для заключэння публічнага дагавора з ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці» на экспертызу праектнай дакументацыі на перабудову і (або) перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме неабходна звяртацца па адрасе г. Віцебск, вул. Афіцэрская, д. 6, каб. 5.1. Падача дакументацыі ажыццяўляецца з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 16.00 з панядзелка па чацвер. Пры сабе неабходна мець пісьмовае заданне для заключэння публічнага дагавора на правядзенне экспертызы праекта на перабудову і (або) перапланіроўку, а таксама прыкладзеныя да яго дакументы.
Азнаёміцца з тэкстам публічнага дагавора, які заключаецца з ДРУП «Дзяржбудэкспертыза па Віцебскай вобласці» па правядзенні экспертызы праектнай дакументацыі на перабудову і (або) перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме можна ў падраздзеле Публічны дагавор.