Сістэмы менеджменту на адпаведнасць ДАСТ ISO/IEC 17020-2013 і СТБ ISO 45001-2020

Сістэма менеджменту на адпаведнасць ГОСТ ISO/IEC 17020-2013

У дзяржаўным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту на адпаведнасць патрабаванням ГОСТ ISO/IEC 17020-2013 «Ацэнка адпаведнасці. Патрабаванні да працы розных тыпаў органаў, якія праводзяць інспекцыю».
Дзяржаўнае прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» 14 лютага 2020г. пацвердзіла кампетэнтнасць і акрэдытавана на адпаведнасць патрабаванням Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь ГОСТ ISO/IEC 17020-2013 у якасці інспекцыйнага органа тыпу С (Атэстат № BY/ 112 4.0016).
Наяўнасць атэстата акрэдытацыі пацвярджае высокую кампетэнтнасць работнікаў прадпрыемства і ўмацоўвае давер да дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» з боку будаўнічых арганізацый і органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь.

 

Сістэма менеджменту на адпаведнасць СТБ ISO 45001-2020

У дзяржаўным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 45001-2020 «Сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці».
29 снежня 2020г. дзяржаўнаму прадпрыемству «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці», выдадзены сертыфікат адпаведнасці (BY/112 05.04. 002 033900), які сведчыць, што сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці ў дачыненні да правядзення дзяржаўнай экспертызы горадабудаўнічай і праектнай дакументацыі ў будаўніцтве адпавядае патрабаванням СТБ ISO 45001-2020.
Па выніках паўторнай сертыфікацыі сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці дзяржаўнага прадпрыемства «Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці» органам па сертыфікацыі сістэм менеджменту БелДІСС 29.12.2023 выдадзены сертыфікат адпаведнасці СМ OH&S у дачыненні да правядзення дзяржаўнай экспертызы горадабудаўнічай і праектнай дакументацыі 45001-2020 у Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь тэрмінам на тры гады.
Сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці (OH&S) дае магчымасць прадпрыемству забяспечыць бяспечныя і здаровыя ўмовы працы за кошт прадухілення вытворчых траўмаў і ўрону для здароўя працуючых, а таксама прыняцця папераджальных мер для дасягнення мэт і паляпшэння паказчыкаў у галіне OH&S.