У мэтах выканання патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2021 № 99-З “Аб абароне персанальных дадзеных” у дзяржаўным прадпрыемстве «Дзяржбудэкспертыза па г.Мінску» распрацавана і зацверджана палітыка прадпрыемства ў дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных (далей – палітыка).
Палітыка тлумачыць суб’ектам персанальных дадзеных, як і для якіх мэт іх персанальныя дадзеныя збіраюцца, выкарыстоўваюцца ці іншым чынам апрацоўваюцца, а таксама адлюстроўвае наяўныя ў сувязі з гэтым у суб’ектаў персанальных дадзеных правы і механізм іх рэалізацыі.