Інфармацыя

Упраўленне праектных работ дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза», якое прадастаўляе свае паслугі ў галіне праектавання, створана ў жніўні 2010г.
Дзейнасць упраўлення ахоплівае шырокі спектр работ, але асноўны напрамак -гэта праектаванне будынкаў і збудаванняў ўсіх узроўняў адказнасці грамадзянскага і прамысловага прызначэння. Маюцца атэстаты адпаведнасці МАіБ РБ першай катэгорыі на распрацоўку раздзелаў праектнай дакументацыі для аб’ектаў будаўніцтва першага-чацвёртага класаў складанасці, выканання функцыі генпраектоўшчыка, распрацоўку перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі, ліцэнзія МНС РБ на распрацоўку раздзелаў праекта па забеспячэнні пажарнай бяспекі (праектаванне сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, сістэм аўтаматычнага пажаратушэння, сістэм супрацьдымнай абароны, сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй). Упращленне праектных работ атэставана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009 Вытворчая дзейнасць у складзе дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза», праца ў адным калектыве з экспертамі настройвае на максімальна адказнае стаўленне да прыняцця праектных рашэнняў, а магчымасць у любы момант атрымаць кансультацыю і метадалагічную дапамогу дазваляе выконваць праекты з высокай якасцю і скарачаць тэрміны праектавання.
Штат упраўлення ўкамплектаваны атэставанымі супрацоўнікамі па ўсіх спецыяльнасцях, якія неабходны для комплекснага выканання праектных работ. У цяперашні час ва ўпраўленні працуюць звыш трыццаці высокакваліфікаваных спецыялістаў. Многія з іх набылі багаты вопыт праектавання ў вядучых праектных інстытутах Рэспублікі Беларусь, што дазваляе выконваць праектныя работы на высокім узроўні па ўсіх раздзелах праекта, у тым ліку якія патрабуюць спецыяльнага дазволу.
Праектаванне аб’ектаў і разлікі канструктыўных і інжынерных сістэм робяцца з ужываннем ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння (Allplan, AutoCAD, Ing+ і інш.), што дазваляе значна павялічыць эфектыўнасць працэсу праектавання шляхам аўтаматызацыі праектных работ.
Усе працоўныя месцы далучаны да ўнутранага сеткавага рэсурсу РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза», што дазваляе абменьвацца інфармацыяй адзін з адным пры праектаванні аб’ектаў і мець доступ да інфармацыйнага забеспячэння і да нарматыўна-прававой базы Буддакумент і КансультантПлюс.
Нашымі заказчыкамі з’яўляюцца такія прадпрыемствы, як: КУП «УКБ Мінгарвыканкама», КУП «Мінская Спадчына», Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «БелВілесдэн», ТАА «РУСАЎТАПРАМ», ТАА «РАПА ІНЖЫНІРЫНГ ГРУП», ТАА «ММК Інвест», РУП БелДІСС, Беларуская Праваслаўная Царква, ЗТАА «Белдан», ААТ «ПанІнвестБуд» і іншыя.