Парадак правяддзення экспертызы

У адпаведнасці з пунктам 17 Палажэння аб умовах і парадку перабудовы і (або) перапланіроўкі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.05.2013 № 384, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» і яго даччыныя рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы «Дзяржбудэкспертыза» па абласцях і г.Мінску, падпарадкаваныя Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі, у адпаведнасці з тэрытарыяльным размяшчэннем жылога дома праводзяць экспертызу праекта перабудовы і (або) перапланіроўкі жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах, а таксама жылых і (або) нежылых памяшканняў у блакіраваных жылых дамах вышынёй больш за 7 метраў і аднакватэрных жылых дамоў вышынёй больш за 7 метраў.
Варта ўлічваць, што экспертыза праекта не з’яўляецца адміністрацыйнай працэдурай, не мае статусу дзяржаўнай будаўнічай экспертызы і не рэгулюецца заканадаўствам у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Узаемаадносіны выканаўцы і заказчыка (праектная арганізацыя) рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Парадак правядзення экспертызы праекта перабудовы і (або) перапланіроўкі, а таксама парадак вызначэння кошту правядзення такой экспертызы ўстаноўлены Інструкцыяй аб парадку правядзення экспертызы праектнай дакументацыі на перабудову і (або) перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме і вызначэння кошту правядзення экспертызы, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 21.12.2018 №73.. Паводле Інструкцыі экспертнай ацэнцы падлягаюць змены ў апорных канструкцыях жылых дамоў.
Названыя нарматыўныя прававыя акты размешчаны ў раздзеле «Экспертыза праектаў перапланіровак»-> «Нарматыўныя дакументы».
Парадак вызначэння кошту экспертызы праекта вызначаецца зыходзячы з выдаткаў працоўных рэсурсаў на правядзенне экспертызы праекта ў залежнасці ад агульнай плошчы жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме і памеру базавай велічыні, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці прапануем азнаёміцца з прыкладамі вызначэння агульнай плошчы памяшкання ў жылым доме..
РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» з’яўляецца ўпаўнаважаным органам, які ажыццяўляе агульнае арганізацыйнае і метадычнае кіраўніцтва правядзеннем экспертызы праекта, тлумачэнне пытанняў прымянення названай Інструкцыі. У рамках гэтых паўнамоцтваў РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» прыняты загад ад 13.02.2019 №17 «Аб арганізацыйным і метадычным забеспячэнні правядзення экспертызы праектнай дакументацыі на перабудову і (або) перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме», які размешчаны ў раздзеле «Экспертыза праектаў перапланіровак»->«Нарматыўныя дакументы».
Загадам зацверджаны адзіныя для ўсіх выканаўцаў экспертызы праекта правілы правядзення экспертызы, формы дакументаў, а таксама тэкст публічнай дамовы на правядзенне экспертызы праекта.
Умовы правядзення экспертызы праекта вызначаны публічным дагаворам, з якім можна азнаёміцца ў раздзеле «Экспертыза праектаў перапланіровак»->«Публічныя дагаворы».
Загад дзяржаўнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» ад 13.02.2019 № 17 ўступае ў дзеянне з 28 лютага 2019 г.