- ЭКСПЕРТНЫ САВЕТ З’ЯЎЛЯЕЦЦА КАЛЕГІЯЛЬНЫМ ОРГАНАМ, СФАРМІРАВАНЫМ Ў МЭТАХ ВЫКАНАННЯ АСНОЎНЫХ ЗАДАЧ, ЯКІЯ ЗАКЛЮЧАЮЦЦА Ў РАЗГЛЯДЗЕ:
-
- пытанняў (пры неабходнасці), звязаных з нязгодай з вынікамі правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы горадабудаўнічай і праектнай дакументацыі (заключэннем дзяржаўнай будаўнічай экспертызы);
- прапаноў, якія паступаюць ад органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы, па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзеючыя нарматыўныя прававыя акты і тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты;
- праектаў нарматыўных прававых актаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў, унясенне па праектах дадзеных дакументаў рэкамендацый і прапаноў.
- З МЭТАЙ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА АРГАНІЗАВАНЫ СЕКЦЫІ ПА ПРОФІЛЮ, НАПРАМКАХ ДЗЕЙНАСЦІ І АСНОЎНЫХ ЗАДАЧАХ ЭКСПЕРТНАГА САВЕТА, ЯКІЯ ЎЗНАЧАЛЕНЫ НАМЕСНІКАМІ ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА, НАЧАЛЬНІКАМІ ЎПРАЎЛЕННЯЎ ПА НАПРАМКАХ ДЗЕЙНАСЦІ:
- арганізацыя метадалагічнага кіраўніцтва;
- жыллёва-грамадзянскае будаўніцтва і горадабудаўніцтва;
- прамысловае і дарожнае будаўніцтва;
- калегіяльны разгляд зваротаў.
Пасяджэнні экспертнага савета праводзяцца па меры неабходнасці або па даручэнні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.