Адказны за працу са СМІ – Абметка Аляксандр Міхайлавіч
начальнік службы менеджменту інспекцыйнага органа ўпраўлення метадалогіі дзяржбудэкспертызы
Патрабаванні да афармлення запытаў СМІ
1. Запыты на прадастаўленне афіцыйнай інфармацыі па пытаннях дзейнасці органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы СМІ афармляе пісьмова і накіроўвае на папяровым ці электронным носьбіце.
2. Запыты афармляюцца на імя генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза» Белавуса Уладзіміра Мікалаевіча на афіцыйным бланку рэдакцыі СМІ за подпісам галоўнага рэдактара.
3. У запыце ўказваюцца:
- асноўная тэма (прадмет запыту);
- прыкладны спіс пытанняў;
- тэрміны атрымання інфармацыі альбо правядзення здымак;
- кантактныя дадзеныя рэдакцыі і/ці журналіста;
- кароткія звесткі аб СМІ (фактычны адрас рэдакцыі з паштовым індэксам, тэлефон, форма перыядычнага распаўсюджвання, тэматыка і (або) спецыялізацыя, перыядычнасць выпуску, тэрыторыя распаўсюджвання).
4. Да разгляду прымаюцца запыты СМІ па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў дзяржаўнай будаўнічай экспертызы.