Супрацьдзеянне карупцыі

Барацьба з карупцыяй у Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найважнейшай дзяржаўнай задачай.
У Рэспубліцы створана заканадаўчая база па барацьбе з карупцыяй ва ўсіх сферах жыццядзейнасці дзяржавы. У ёй вызначана паняцце “карупцыя”, дадзены пералік карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў, пазначаны канкрэтныя арганізацыйныя, папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы і механізмы барацьбы з гэтай найнебяспечнай праявай, а таксама прадугледжана вельмі жорсткая крымінальная адказнасць за дадзеныя злачынствы.
Базавым дакументам, на аснове якога арганізуецца антыкарупцыйная дзейнасць у нашай краіне, з’яўляецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй».
Карупцыя лічыцца важнай грамадска-палітычнай праблемай, якая зніжае тэмпы эканамічнага росту. Злачынствы, якія здзяйсняюцца службовымі асобамі, і асабліва з карупцыйнай скіраванасцю, прычыняюць істотную шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню органаў дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама апарата кіравання іншых органаў і арганізацый незалежна ад формаў уласнасці, падрываюць давер грамадзян да ўладных структур.
У Рэспубліцы Беларусь сфарміравана прынцыповая пазіцыя дзяржавы па процідзеянні карупцыі і яе злачынным праявам.

ПЛАНЫ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ПА ПАПЯРЭДЖАННІ КАРУПЦЫЙНЫХ ДЗЕЯННЯЎ: